Зарыва над чыгункай.
Прадумана было літаральна ўсё. Напярэдадні камандаванне — камандзір атрада I. Ф. Падалка і начальнік штаба М. А. Брыжанёў правилі кароткачасовую аператыўку, на якой была пастаўлена канкрэтная задача. Партизаны былі праінфармаваны, якія сілы кінулі фашисты на ахову чыгункі. Тут яны трымалі буйнакаліберныя кулямёты, мінамёты і нават гарматы. Навакольныя гарнізоны былі перапоўнены ўзброенымі да зубоу гітлераўскімі ваякамі.
Неўзабаве мы пачалі штурм, і чыгунка была амаль у суцэльным агні. Асабістым прыкладам вёў наперад байцоў камандзір падрыўнога ўзвода Іван Лобан.
Пастаўленай мэты дасягнулі: усяго за ноч з 17 на 18 верасня на чыгуначнай лініі Оўруч — Мазыр народныя мсціўцы 37-й брыгады узарвалі больш 800 рэек. Гэты ўчастак дарогі быў выведзен са строю амаль на месяц. У жорсткіх баях смерцю храбрых загінулі многія нашы таварышы, у тым ліку камсамольцы Іван Лобан, Міхаіл Трошка, Іван Сарокін.
На ўсё жыццё ў маёй памяці застануцца баі за Ельск. Пры падыходзе савецкіх войск да граніц нашага раёна камандаванне 37-й брыгады выслала спецыяльную разведгрупу за лінію Фронту і ўстанавіла сувязь з 12-м гвардзейскім палком 415 стралковай дывізіі. Затым падзеі разгортваліся так. Партызаны дапамаглі гвардзейцам палка з прыданым артылерыйскім дывізіёнам скрытна зайсці ў тыл ворага і сканцэнтравацца ў раёне вёскі Вішанькі. Сюды ж былі падцягнуты і падраздзяленні нашай брыгады колькасцю 575 чалавек. Баі насілі пераменны характар. І толькі 11 студзеня 1944 года горад і раён былі поўнасцю вызвалены ад гітлераўцаў.
Многія нашы партизаны затым папоўнілі рады воінскіх часцей. Я, напрыклад, у складзе 9-га артылерыйскага дывізіёна прымаў удзел у баях на 3-м Украінскім фронце, дзе быў паранены, кантужаны.
Сёння у дзень 45-годдзя Вялікай Перамогі, успамінаюцца цяжкасці і нягоды партызанскага жыцця, баявыя таварышы. Нядаўна я сустракаўся з былымі партизанамі, удзельнікамі вызвалення Ельска Уладзімірам Іванавічам Дзянісавым і Рыгорам Антонавічам Цеслюком. Яны, не шкадуючы свайго жыцця, грамілі ворага. Абодва — інваліды вайны.
Свята Перамогі бясконца дарагое і блізкае кожнаму савецкаму чалавеку. Адзначаючы яго, мы прасякнуты высокімі светлымі пачуццямі, аддаем даніну глыбокай павагі тым, хто вынес на сваіх плячах цяжар вайны.