вторник, 14 декабря 2021 г.

У музеі партызанскай славы. В. Малюк Ленинская Правда от 26 апреля 1975 года

У музеі партызанскай СЛАВЫ

Навучэнцы Славячанскай васьмігадовай школы рыхтуюцца дастойна сустрэць 30-годдзе Перамогі над фашысцкай Германіяй. Рабяты імкнуцца лепш вучыцца, прымаюць актыўны ўдзел у грамадска карыснай працы. Чырвоныя следапыты адкрываюць невядомыя старонкі летапісу Вялікай Айчыннай вайны, наладжваюць сустрэчы з франтавікамі, увекавечваюць памяць тых, хто мужна змагаўся і загінуў у імя свабоды і шчасця будучых пакаленняў.

Нядаўна навучэнцы зрабілі цікавую экскурсію ў музей партызанскай славы Палесся, што знаходзіцца ў в. Славечна Жытомірскай вобласці. Работнікі музея цёпла сустрэлі дарагіх гасцей з Беларусі, прадаставілі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з каштоўнымі экспанатамі. Апошнія зрабілі на вучняў вялікае ўражанне. Выклікала цікавасць і кніга водгукаў, у якой запісаны незабыўныя словы аб усенародным подзвігу савецкіх людзей. Запамятаўся такі запіс: «Як святыню беражэ наш народ памяць аб загінуўшых і жывых героях, аб тых, хто абараняў Радзіму ад фашысцкага прыгнёту, хто разграміў гітлераўскую Германію, а затым мілітарысцкую Японію і выратаваў сусветную цывілізацыю. Дзякуй вам за гэта».

Надоўга застанецца ў памяці рабят сустрэча ветэранаў вайны заслужанага настаўніка БССР Аляксея Фокіча Трафімава з удзельнікам партызанскага руху на Украіне Яфімам Паўлавічам Куляшом. Прытаіўшы дыхание, школьнікі слухалі ўспаміны тых, хто са зброяй у руках змагаўся супраць ворага.

— Я шчаслівы чалавек, — сказаў у заключэнне Я. П. Кулеш. — У партызанскіх лясах я бачыў сапраўдных савецкіх патрыётаў. Нягледзячы на нягоды, блакады, яны заўсёды верылі ў нашу перамогу, змагаліся супраць фашыстаў, каб наблізіць яе час. Мэта майго жыцця — расказаць аб гэтым людзям, паказаць, якой дарагой цаной дасталася нам перамога.

Спадабалася навучэнцам і гутарка экскурса вода Марыі Антонаўны Анішчанка. Свой расказ яна суправаджала паказам экспанатаў.

Затым рабяты наведалі могілкі, дзе пахаваны загінуўшыя ў гады Айчыннай вайны народныя мсціўцы.

Вярнуўшыся дамоў, удзельнікі экскурсіі ва ўсіх класах правялі гутаркі.


В. МАЛЮК.
настаўніца Славячанскай васьмігадовай школы, 
заслужаная настаўніца
БССР.