вторник, 14 декабря 2021 г.

Партызанскі прыёмнік. Каплан А. Гомельская Правда от 10 апреля 1965 года

Музейныя экспанаты расказваюць
ПАРТЫЗАНСКІ ПРЫЁМНІК.

...Гэта было ў лютым 1942 года. Наш невялікі партызанскі атрад стаяў у лясным урочышчы Хвайніца. Жылі мы — усе 29 чалавек — у адным курані. 3 іншымі атрадамі або партызанскімі групамі сувязі яшчэ не мелі, але адзінокімі сябе не адчувалі. Вакол нас былі вёскі Кочышча, Копанька, Ястрэбля, Белякі, Валаўская Рудня. Hі ў адной з гэтых вёсак прадстаўнікам гітлераўскай адміністрацыі, якія прыязджалі з Ельска, так і не ўдалося стварыць паліцэйскі гарнізон, а старастамі былі там нашы людзі, якія ўзгаднялі кожны свой крок з падпольным райкомам партыі.

Аднойчы ноччу наш вартавы пачуў рыпенне палазоў непадалёк ад лагера. Гэта яго, натуральна, насцярожыла, але для трывогі прычыны не аказалася. Прыехаў дзед Нічыпар Капач, наш сувязны з вёскі Ястрэбля. Санкі яго былі не пустыя. Там была туша барана, мяшок бульбы, з паўпуда печанага хлеба. Нічыпар Антонавіч быў у нас упершыню. Некалькімі днямі раней прыходзіў яго сын Іван.

Паведаміўшы навіны, дзед запытаў:

— А што, хлопцы, з Масквы перадаюць?

— А вы ў нас яшчэ трохі пабудзьце і самі паслухаеце, — прапанавалі мы дзеду.

Звычайна мы прымалі паведамленні Савецкага інфармбюро ў шэсць гадзін раніцы. На тэты раз наш радыст Косця Драчэўскі засёк станцыю, якая пачала перадачы з чатырох гадзін ночы. Злавіўшы пазыўныя, ён перадаў навушнікі дзеду Нічыпару.

Мы стаялі ля дзеда і ўважліва глядзелі на яго. Хацелася ўбачыць, якое ўражанне акажа на дзеда голас Радзімы, якога ён не чуў больш паўгода.

Дзед слухаў і маўчаў. Твар яго ўсё больш асвятляўся ўсмешкай, вочы свяціліся ўсё ярчэй і ярчэй, але хутка на іх паявіліся слёзы. Гэта былі слёзы замілавання і радасці.

Развітваючыся з намі, дзед сказаў:

— Беражыце, хлопчыкі, гэтую скрыначку. Яна ваш дух падтрымлівае, без яе не пражывеце...

Не згадзіцца з гэтым нельга было. Мы разумелі словы дзеда ў іх шырокім сэнсе — наш дух заўсёды падтрымліваў голас Радзімы, вялікай бальшавіцкай праўды. Ён дапамагаў пераносіць нягоды партызанскага жыцця, клікаў на бой з ворагам.

...Эпізод гэты ўспомніўся мне нядаўна, калі я быў у Мазырскім краязнаўчым музеі.

 

У зале з экспазіцыяй. прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, я ўбачыў гэтую «скрыначку» — дарагі наш радыёпрыёмнік ужо забытай маркі «РПК-10». Знешні выгляд яго пабляклы, адваліліся асобныя дэталі, адклеіўся дэрмацін. Як бедна ён выглядаў бы ў адным раду з сучаснымі прыёмнікамі-пры-гажунамі! Вось ужо больш двух дзесяткаў год, як ён маўчыць, наш «РПК-10», але расказаць ён мог бы аб многім.

Успомніўся мне і ліпень таго ж, 1942 года. Гітлерауцы прадпрынялі карную экспедыцыю супраць мірнага насельніцтва Качышчанскага і Стара-Высоцкага сельсаветаў. Некалькі населеных пунктаў было спалена ўшчэнт разам з людзьмі — жанчынамі, дзецьмі і старыми. Сяляне навакольных вёсак перакапалі дарогі, спалілі масты, пакінулі свае вёскі. Тысячы людзей, якія ўцякалі ад гітлераўцаў, запоўнілі тады «Старыну» — вялікае лясное ўрочышча непадалёк ад Кочышч. Яны будавалі курані, стойбішчы для жывёлы, рыхтаваліся да працяглага ляснога жыцця. Сярод лясных жыхароў было многа хворых, параненых, многія назаўсёды згубілі сваіх родных і блізкіх. Абставіны былі вельмі напружанымі. Але вось з’явіліся партызаны са сваёй «скрыначкай». Тут жа, у лесс, расцягнулі антэну, у зямлю ўваткнулі штык, і наш неўгамонны Косця Драчэўскі, наладзіўшыся на Маскву, уключыу прыёмнік на поўную магутнасць.

Звычайна мы вельмі эканомілі батарэйнае жыўленне, якое даставалі з вялікімі цяжкасцямі, слухалі толькі раз у суткі паведамленне Інфармбюро і то праз навушнікі. А зараз Косця расшчодрыўся — няхай людзі ведаюць, што ёсць на свеце Масква і што адтуль прыдзе пазбаўленне, няхай слухаюць песні і маршы, няхай падымуць вышэй галовы, няхай успомняць сваё, савецкае... Куды падзеўся смутак? Не падбяру слоў, каб перадапь, як акрылілі людзі духам, які магутны прыліў энергіі і бадзёрасці адчулі яны над цудадзейсным уплывам голаса Масквы.

3 лета 1942 года атрад стаў хутка расці. Прыходзілі мясцовыя людзі. палонныя, якія ўцяклі з лагераў, акружэнцы, што перазімавалі ў «прымаках». Кожны навічок лічыў сваім найпершым абавязкам паслухаць Маскву, і навушнікі пераходзілі ад аднаго да другога.

Радыёпрыёмнік быў не толькі крыніцай інфармацыі аб становішчы спраў на фронце і ў савецкім тыле. Вялікую паслугу (асабліва ў першую партызанскую зіму) нам аказалі карысныя парады па радыё — як будаваць курані, як падтрымліваць у іx агонь, каб дым не еў вочы, як пераходзіць дарогу. маскіраваць сляды, глушыць гукі.

Аб многім мог бы паведаць гэты бачыўшы віды прыёмнік. Разам з атрадам ён пабываў у ельскіх лясах і далёка за Лельчыцамі, пад Олеўскам на Жытоміршчыне і Давід-Гарадком на Піншчыне, на возеры Чырвоным у Жыткавіцкім раёне і ў Зарэчцы пад Капаткевічамі. Ён перажыў усе парныя экспедыцыі, усе блакады...

І, гледзячы зараз на наш прыёмнік, які даўно ўжо стаў музейным экспанатам, хочацца сказаць усім, хто наведае музей:

— Спыніся, таварыш! Аддай даніну павагі гэтай «скрыначцы»! Яна таксама ваявала, яна была лясным салдатам і дастойна ўносіла сваю лепту ў вялікую справу Перамогі.

А. Каплан